Вінцука Вячорку ўзнагародзіў чэскі Інстытут дасьледаваньня таталітарных рэжымаў

Палітык стаў ляўрэатам ўзнагароды «За годнае перайманьне дзейнасьці ў абароне прынцыпаў дэмакратыі, свабоды і правоў чалавека». Беларускі палітык Вінцук Вячорка — сярод ляўрэатаў узнагароды чэскага Інстытуту дасьледаваньня таталітарных рэжымаў за свабоду, дэмакратыю і правы чалавека, паведаляе «Радыё Свабода». Узнагароду атрымаў таксама славацкі фатограф Цібар Ковач, які здымаў акупацыю жніўня 1968 году і ледзьве не паплаціўся за гэта жыцьцём, і — пасьмяротна — пілёт Тугамір Сэфэравіч, які ў 1953-м быў адным з арганізатараў згону самалёта з Чэхаславаччыны на Захад.