Мы – нацыя, якая шануе сваіх герояў

Першы помнік Касцюшку ў Беларусі будзе сапраўды народным. Праг эта напісаў у Фэйсбуку беларускі журналіст і грамадскі актывіст Глеб Лабадзенка. «Сябры! Як вы ведаеце, паспяхова завершыўся збор сродкаў на першы ў Беларусі помнік Тадэвушу Касцюшку!Я дзякую тым амаль 650 асобам, якія далучыліся да гэтай гістарычнай справы. Дзякую СМІ, найперш «Наша Ніва» - першая беларуская газета, бо пасля кожнай публікацыі збор пачынаў прасоўвацца актыўней. Дзякую майму сябру Аляксандру Сапезе, кавалеру двух медалёў Касцюшкі, які актыўна дапамагае ў гэтай справе.