![]()
Беларуская мова не створана выключна для мастацкіх твораў, для гутарак пра прыроду і Радзіму. 17-гадовая Леся-Стэфанія Міхалевіч прагне, каб беларуская мова перастала быць мовай «для выключных момантаў», а стала паўсядзённасцю. Каб яна не стала «святой», але пры гэтым музейнай. «На ёй можна выкарыстоўваць слэнг і лаяцца не забаронена — яна проста патрэбная нам як паветра, таму што, хто мы без яе?» — піша дзяўчына. «Маю мову не забяруць ні рускамоўныя навучальныя ўстановы, ні асяроддзе», — піша Леся-Стэфанія ў сябе ў Інстаграме. «Беларуская мова не створана выключна для мастацкіх твораў, для гутарак пра прыроду і Радзіму.