Два Яны — Купала і Райніс — зноў сустрэліся ў Менску

У Дзяржаўным літаратурным музэі Янкі Купалы адкрылася выстава «Два Яны». Сустрэча ў Менску, якая ладзіцца ў межах міжнароднага праекту, прысьвечанага народным паэтам Беларусі і Латвіі Янку Купалу і Яну Райнісу, передает «Радыё Свабода». Першая выстава праекту — «Два Яны. Сустрэча ў Рызе, якая не адбылася» — прайшла ў верасьні ў рыскім музэі Райніса і Аспазіі. Менская частка праекту прысьвечаная сустрэчы двух Янаў, якая адбылася ў беларускай сталіцы з нагоды знакавай для Беларусі падзеі — Акадэмічнай канфэрэнцыі па рэформе беларускага правапісу і азбукі, што праходзіла ў лістападзе 1926 году.