«Мой прапрадзед быў хрышчаны ў Беларусі»

Вялікае інтэрвію з Паслом Польшчы ў Беларусі Конрадам Паўлікам. Праблемы двухбаковых дачыненьняў, беларускі Катынскі сьпіс, візы, карта паляка, «Белсат», эміграцыя ў Польшчу, — пра гэтае і іншае ў вялікім інтэрвію «Радыё Свабода» Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Польшчы ў Беларусі Конрада Паўліка. — 11 лістапада Польшча адзначае нацыянальнае сьвята — Дзень незалежнасьці. Дазвольце шчыра павітаць вас з гэтым сьвятам і папрасіць распавесьці нашым гледачам, адкуль пайшло сьвята, чаму яго скасавалі ў гады ПНР і як яго адзначаюць у польскіх сем’ях?— У розных рэгіёнах існуюць розныя традыцыі.