![]()
У Літве ёсць шмат беларускамоўных шыльдаў, якія прысвечан нашым нацыянальным героям. Адкрыццё ў Вільні памятнай шыльды, прысвечанай Якубу Коласу, стала нагодай прыгадаць калі і якія мемарыяльныя табліцы былі ўсталяваныя ў старадаўняй крывіцкай сталіцы беларускім дзеячам. Беларускае Радыё Рацыя пастаралася прымомніць усе беларускамоўныя шыльды ў Вільні, прысвечаныя нашым нацыянальным героям. Першай у Вільні была ўсталяваная шыльда беларускаму першадрукару Францішку Скарыну. Адбылося гэта ў лістападзе 1990 года. Шыльда Францішку Скарыну па адрасе Didzioji, 19, у самым цэнтры Вільні, непадалёк гарадской ратушы.