![]()
У 1863 годзе наш славуты зямляк арганізаваў партызанскі аддзел i стаў вайсковым начальнікам Ашмянскага павету. У Доме Ваньковіча ў межах «Месяца польскай літаратуры» прэзэнтавалі кнігу ўспамінаў Зыгмунта Мінейкі «З тайгі пад Акропаль. Успаміны з 1848–1866 гадоў» у перакладзе з польскай на беларускую мову Марыны Запартыкі, перадае svaboda. org. Адкрыла прэзэнтацыю трыё «Вытокі» пад кіраўніцтвам Аляксея Фралова. Прамаўляе Томаш Адамскі Намесьнік дырэктара Польскага інстытуту ў Менску Томаш Адамскі падзякаваў партнэрам — музэю Ваньковіча, Нацыянальнай бібліятэцы, выдавецтвам «Лімарыус», «Колас».