![]()
Захад сваімі паводзінамі падрыхтаваў нож у спіну для беларускай палітыкі. Еўропа надалей паводзіць сябе прагматычна – сказаў «Радыё Рацыя» беларускі палітык Зянон Пазьняк пра запрашэнне Аляксандра Лукашэнкі на саміт Усходняга партнёрства ў Бруселі. Больш таго, палітык перакананы, што Еўропа сваімі паводзінамі падрыхтавала нож у спіну для беларускай палітыкі. Пра стасункі на лініі «Брусель-афіцыйны Менск» Зянон Пазьняк выказаўся крытычна:– Еўропа не мяняецца. Яна заўсёды была прагматычнай, цынічнай, толькі свае інтарэсы лічыла важнымі.