![]()
Памяць продкаў яднае нацыю. Старшыня партыі КХП-БНФ Зянон Пазняк звярнуўся да суачыннікаў з нагоды «Дзядоў-2017»:«Паважаныя землякі, паважаныя беларусы!Сёньня, тут, мы знаходзімся ў сакральным месцы нашай гісторыі. Гэта Курапаты – самы вялікі на сьвеце магільнік савецкага генацыду. З 1937 года па 23 чэрвеня 1941-га дзень і ноч каманды расейскіх энкавэдзістаў тут расстрэльвалі людзей. За што расстрэльвалі? За тое, што былі добрымі людзьмі і жылі на гэтай зямлі. Вынішчалі насельніцтва Беларусі. Людзей забівалі па плану Масквы. План быў спушчаны на ўсю Беларусь, на кожную вобласьць, раён і сельсавет; на год, на квартал, на месяц і на дзень.