Уладзімір Румянцаў: Патрыётам Беларусі мяне зрабіў бацька-расеец

Як быць патрыётам Беларусi, маючы рускае паходжанне і дыплом Вышэйшага каманднага вучылішчы ў Маскве. Што такое дзедаўшчына і ці змяняецца беларускае войска? Як быць патрыётам, маючы рускае паходжанне і дыплом Вышэйшага каманднага вучылішчы ў Маскве? «Новы час» працягваесерыю «непалітычных» размоваў з фігурантамі «Справы патрыётаў». Лёс 28-гадовага Уладзіміра Румянцава вельмі шчыльна звязаны з войскам, якому хлопец аддаў 10 гадоў свайго жыцця. Пры гэтым выдатны жаўнер і камандзір у пэўны момант трапіў у пастку сістэмы: быў абвінавачаны фактычна ў… выкананні статутных абавязкаў!Пасля арыштаў і пачатку гісторыі са «Справай патрыётаў» ягонае жыццё радыкальна змянілася: сёння Румянцаў памяняў камуфляж на цывільную вопратку, а замест аўтамата трымае ў руках кампутарную мышку — засвойвае мову праграмавання.