![]()
Беларуская дзяржава ўзнікла адразу як незалежная. Ці сапраўды Полацк калыска беларускай дзяржаўнасці? На гэтае ды іншыя пытанні шукалі адказы гісторыкі і археолагі, якія ўзялі ўдзел у Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Гісторыя і археалогія Полацка і Полацкай зямлі», што адбылася ў Полацку 1-2 лістапада, перадае racyja. com. Кажа ўдзельнік канферэнцыі гісторык, археолаг і пісьменнік Сяргей Тарасаў:– За гэтыя 30-ць гадоў уся наша грамадскасць усвядоміла, што Полацк калыска беларускай дзяржаўнасці. Тут прадстаўляюцца ўсе найноўшыя распрацоўкі, напрацоўкі, знаходкі, ідэі, якія тычацца менавіта нашай дзяржаўнасці.