У Барысаве пачалі свядома вывучаць родную мову

Наведвальнікі курсаў «Мова нанова» распавялі пра тое, што падабаецца ў занятках і чаму барысаўчане вырашылі паўтарыць родную мову. Барысаў стаў 14 горадам, дзе распачаліся бясплатныя курсы беларускай мовы «Мова нанова». Ужо адбылося тры сустрэчы, за гэты час вучні паспелі паўтарыць тэмы акання, перыфраза, падаўжэнне зычных, паўдзельнічалі ў цікавых гульнях, піша ex-press. by. Першыя заняткі выкладаў Глеб Лабадзенка і Алеся Літвіноўская, барысаўчане ўзгадалі тэму сваякі і даведаліся, хто такія дзядзіна, братаніч, сват, свацця, перастарак і іншыя, а музыка Сяргей Доўгушаў (гурт Vuraj) паказаў усе свае інструменты (а іх было даволі шмат) і заспяваў цудоўныя песні на роднай мове.