![]()
У Мінску пад нацыянальнымі сцягамі прайшла акцыя ў гонар мастака «Пагонi» Яўгена Куліка. 31 кастрычніка споўнілася б 80 год вядомаму беларускаму мастаку, аднаму з лідараў адраджэнцкага руху найноўшага часу Яўгену Сяргеевічу Куліку. Каля магілы на Кальварыі сабраліся сябры суполкі мастакоў «Пагоня» і Руху Салідарнасці «Разам», родныя мастака, паведаміла Charter97. org прэс-служба руха салідарнасці «Разам»Аляксей Марачкін распавёў пра свайго сябра і аднадумца, які ўсё сваё жыццё аддаў справе беларушчыны, і які застанецца ў памяці не толькі як стваральнік эталону дзяржаўнага Сцяга і Герба 1991 года, але і як адзін з будзіцеляў беларускай нацыі.