![]()
Яўген Кулік распрацаваў дзяржаўныя сымбалі новай Беларусі - герб «Пагоня» і бел-чырвона-белы сьцяг. 31 кастрычніка споўнілася б 80 гадоў слыннаму беларускаму мастаку, кніжнаму графіку Яўгену Куліку, які распрацаваў дзяржаўныя сымбалі новай Беларусі — герб «Пагоня» і бел-чырвона-белы сьцяг, але пражыў усяго 64 гады. Яўген Кулік — гэта як пункт адліку. Строгі й бездакорны мастацкі густ і пачуцьцё меры давалі ўпэўненасьць кожнаму, хто зьвяртаўся да яго па ацэнку. Такая самая патрабавальнасьць у яго была й да палітычнае пазыцыі кожнага. Ён меў на яе права і сваёй моцнай асабовасьцю, і сваёй біяграфіяй адважнага чалавека, жыцьцём дзеля незалежнасьці й свабоды Беларусі.