Вольга Нікалайчык: Калі бачым, што няма праўды, мусім выйсці і шукаць яе

Пасіянарыя апазіцыйных мітынгаў і дэманстрацый распавяла пра сваё жыццё. Яе называюць Пасіянарыяй апазіцыйных мітынгаў і дэманстрацый, якія яна зазвычай не прапускае і дзе яе бачна. Не толькі для паплечнікаў – за апошнія два гады яна атрымала 27 сутак рэальных арыштаў за кратамі ды на 8 тысяч даляраў штрафаў ад нашай “гуманістычнай” дзяржавы. І пры гэтым умудраецца не кідаць галоўнай справы жыцця – кіно, якім займаецца ўжо дзесяцігоддзі. Пачынала, у тым ліку, прадзюсарам у “Аазісе” пра Чарнобыль і нашумелым “Звычайным прэзідэнце” Юрыя Хашчавацкага.