![]()
Менавіта Тадэвуш Рэйтан заклаў першы камень у будучую незалежнасьць Беларусі. Эўразьвяз прафінансуе аднаўленьне сядзібы роду Рэйтанаў пад Ляхавічамі. Цягам многіх гадоў улады ігнаравалі заклікі аматараў гісторыі і мастакоў, каб стварыць у Грушаўцы музэй. Калі б не «рэйтанаўцы», то родную мясьціну героя Рэчы Паспалітай ужо даўно ператварылі б у гатэль ці казіно, пiша «Радыё Свабода». 7 гадоў таму сядзіба Рэйтана апынулася ў сьпісе аб’ектаў, якія Міністэрства культуры было гатовае прадаць або аддаць пад гатовыя інвэстыцыйныя праекты.