Патрыёт Алесь Зімніцкі: Героем быць нескладана

25-гадовы гісторык-аспірант упэўнены, што мужчына па своёй сутнасці – найперш даследчык і заваёўнік. Інтэлігенты высокі юнак, нечым падобны да герояў Рэмарка, пасля выхаду з СІЗА вярнуўся да музейнай працы і намагаецца паспець аформіць новыя вітрыны, сабраць матэрыял для манаграфіі па даспеху часоў Рэчы Паспалітай — «пакуль зноў не закрылі». . . Алесю Зімніцкаму 25 гадоў, сам ён паходзіць з Докшыцкага раёна, але зараз жыве ў Мінску. Скончыў Ліцэй БДУ, Гістфак БДУ, Магістратуру БДУ, навучаецца ў аспірантуры Рэспубліканскага інстытута вышэйшай школы.