Гісторык: Выйсьце адно – змагацца за статус бел-чырвона-белага сьцяга

Міністэрства культуры сумняваецца, што БНР абвяшчалі пад нашым нацыянальным сьцягам. Міністэрства культуры паведаміла, што прапанова аб наданьні статусу гісторыка-культурнай каштоўнасьці бел-чырвона-беламу сьцягу не адпавядае патрабаваньням і ня можа быць разгледжана. Пра гэта гаворыцца ў адказе міністэрства за подпісам намесьніка міністра Аляксандра Яцко на калектыўны зварот аб наданьні нацыянальнаму сьцягу статусу гісторыка-культурнай каштоўнасьці, зьмешчаны на petitions. by. Міністэрства спасылаецца на тое, што прапанова і прыведзеная аўтарамі звароту навуковая апрацоўка не адпавядаюць патрабаваньням Кодэксу аб культуры, матэрыялы прадстаўленыя «ня ў поўным аб’ёме».