Калі святар – ваяр, а святарскі крыж – зброя

Імя пінскага епіскапа, аднаго з цэнтральных постацяў аўтакефаліі Польшчы і Украіны доўгі час заставалася ў цені гісторыі. Гэта абумоўлена ідэалагічнымі штампамі і аднабокавасцю праваслаўнай царквы ў аналізе мінуўшчыны. А можа яшчэ не надышоў той самы момант для пераасэнсавання некаторых трагічных старонак нашай гістарычнай спадчыны. «Вышыню становішча епіскапа можна параўнаць з вышынёй адвеснай скалы, якая мае на вяршыні невялікі прастор, такі, што найменшы няёмкі рух, найменшы няправільны крок можа пацягнуць за сабой гібельнае падзенне», – самакрытычныя словы належаць Аляксандру Іназемцаву (1887-1948).