Прэзідэнт Беластока ўзнагародзіў настаўніцу беларускай мовы

Настаўніца беларускай мовы Аліна Ваўранюк атрымала дыплом з грашовай узнагародай. Прэзідэнт Беластока Тадэвуш Трускаляскі ўзнагародзіў прадстаўніцу беларускай меншасці Аліну Ваўранюк, якая працуе настаўніцай у школе №4, дзе выкладае беларускую мову, паведамляе «Радыё Рацыя». - Якой была нагода для ўзнагароджання? - 14-га кастрычніка ў Польшчы адзначаецца Дзень настаўніка, з гэтай нагоды прэзідэнт горада ды кураторыя ўзнагароджваюць лепшых настаўнікаў. Гэтых настаўнікаў загадзя прапануюць дырэктары школ, ёсць тэрмін, да якога трэба падаць заяву, трэба напісаць пра яго працу, пра яго дасягненні і г.