![]()
Вяйшнорыi — гэта дадатковыя пляцоўкі для распаўсюду карыснай для грамадзтва інфармацыі. Пішу як рэзыдэнт Вяйшнорыі да новаабраных дэпутатаў Сойму. Па-першае, гумару катастрафічна не хапае ў Беларусі. «Як вы можаце сьмяяцца, калі вакол такое творыцца!». Нібыта панурасьць чамусьці дапамагала. Сур’ёзнае па зьмесьце часта больш эфэктыўнае, калі забаўнае па форме. Па-другое, Вяйшнорыя можа стаць цудоўнай пляцоўкай для палітычнай сатыры. Нядаўна скончыліся выбары ў «парлямэнт Вяйшнорыі». Ужо можна пачытаць водгукі пра падман і падтасоўкі. Цудоўна.