Symbal.by і «Арт Сядзіба» распачалі кампанію #БНР100

У межах кампаніi ўзноўленая ўнікальная, дынамічная і неверагодна прыгожая «Пагоня». Symbal. by і «Арт Сядзіба» разам з мастаком Максам Пякарскім распрацавалі фірмовы стыль для адзначэння 100-годдзя БНР, а таксама серыю сувенірнай прадукцыі, якая ўжо прадстаўлена на сайце Symbal. by ў раздзеле «БНР — 100». «Спадзяемся, што ўзноўленая намі ўнікальная, дынамічная і неверагодна прыгожая «Пагоня» і фірмовы стыль са словамі Максіма Багдановіча «Не разбіць, не спыніць, не стрымаць» з верша «Пагоня» будуць актыўна выкарыстоўвацца ў межах усіх мерапрыемстваў і акцый, прысвечаных гэтай важнай падзеі ў гісторыі Беларусі.