![]()
Разьбяр з Купы распавёў пра скульптуру, арнамент і беларускасць. Бацькі назвалі хлопчыка Юрасём. А як жа! Нарадзіўся ў красавіку 1961 года, калі паляцеў у космас Юры Гагарын. Але касманаўтам сын не стаў. Таму сёння на Мядзельшчыне працуе разьбяр па дрэве Юрась Камандзірчык. Курортны пасёлак Нарач – не родная мясціна мастака. Сам ён са Спярыжжа, што на Брагіншчыне. На Мядзельшчыну з’ехалі з сям’ёй з Мазыра ў 1989 годзе, пiша rh. by. – Падумалася: хай дзеткі гадуюцца на чыстым паветры, – кажа Юрась. – З 1990-ых мядзельская зямля прытуліла нас. Талент разьбяра – ад бацькі-рыбака Бацька Юрася быў добрым рыбаком.