![]()
Станіслаў Шушкевіч падвёў вынікі беларускай незалежнасці на сённяшні дзень. 8 кастрычніка анлайн-часопіс “Ідэя” правёў канферэнцыю “Reshape 2017 – Framing the Future of Belarus”. У мерапрыемстве бралі ўдзел адметныя, з пункту гледжання арганізатараў, беларусы, якія абгрунтоўвалі праблемы беларускай эканомікі, трансфармацыі грамадства і будучыні незалежных медыяў. Закрываў канферэнцыю Станіслаў Шушкевіч, які падвёў вынікі беларускай незалежнасці на сённяшні дзень. “Народная воля” зрабіла падборку яго выказванняў. Пра дасягненні пасля Белавежскага пагадненняЧаста даводзіцца гаварыць на гэтую тэму, але рэдка прыходзіцца казаць пра Беларусь.