![]()
Дырэктар Інстытуту Польскага - адзіны замежны дыплямат у Менску, які не валодае расейскай мовай. Як удалося прывезьці другі раз у Менск усясьветна вядомага польскага кампазытара Кшыштафа Пэндэрэцкага? Чаму спэктакль «Урок каханьня. Гісторыя Касьцюшкі» пастаўлены на расейскай мове? Ці можна замежніку вывучыць беларускую мову без падручнікаў, «на слых»?Пра гэта «Радыё Свабода» распавядае Матэвуш Адамскі, дырэктар Інстытуту Польскага ў Менску — установы з дыпляматычным статусам. Пэндэрэцкі, 200 выканаўцаў і тубафоны ў «Сямі брамах Ерузаліму»— 7 кастрычніка ў Менск прыедзе вядомы польскі кампазытар і дырыжор, прафэсар Кшыштаф Пэндэрэцкі.