Славамір Адамовіч: Кожны рэжым баіцца ня зброі, а ідэяў

Беларусы ўжо на такім парозе, што ня сёньня дык заўтра давядзецца ўзяцца за рэальныя справы. Адзін зь першых беларускіх палітвязьняў, “брандмаўэр беларускага нацыяналізму” і падданы нарвэскага караля Харальда V-га паэт Славамір Адамовіч наведаў Віцебск, выступіў на “Фэсьце вышыванкі” і даў нам невялікае інтэрвію. Вытрымкі з прамовы і размовы публікуе vitebskspring. org. Славамір Адамовіч ля віцебскага пабу Torvald – Мне пашанцавала, што ў 1990-я гады ў мяне была каханка – унучка аднаго з слуцкіх паўстанцаў. І мала таго, калі я пачаў рэалізоўваць сваю ініцыятыву “Правы рэванш”, гэтая жанчына шыла для нашай арганізацыі сьцягі і ўсю сымболіку…Чаму я пра гэта? Надыходзіць 1996-ы год, мяне затрымліваюць за сумна вядомы верш “Убить президента”, напісаны яшчэ ў 1995 годзе.