![]()
Што насамрэч адбываецца на Пірэнейскам паўвостраве. У панядзелак, 9 кастрычніка, парлямэнт Каталёніі мае сабрацца, каб прыняць дэклярацыю незалежнасьці па выніках рэфэрэндуму, які прайшоў у мінулую нядзелю. Канстытуцыйны суд Гішпаніі ўжо абвясьціў, што любая такая дэклярацыя будзе незаконнай, а каталёнскіх дэпутатаў могуць прыцягнуць да крымінальнай адказнасьці. Зьявіліся паведамленьні, што акрамя нацыянальнай паліцыі і цывільнай гвардыі, у Каталёнію перакідваюць і вайсковыя падразьдзяленьні. Карэспандэнт «Радыё Свабода» Аляскей Знаткевiч працаваў у Барсэлёне тры дні падчас рэфэрэндуму і пратэстаў супраць паліцэйскага гвалту.