Міраслаў Лазоўскі: Чым больш ездзіў на Усход, тым больш любіў Беларусь

Палітзняволенны рассказаў пра любімых аўтараў, палкаводцаў, сувязь паміж кніжным рынкам і нацыянальнай бяспекай. З ключавым фігурантам «Справы патрыётаў», якому следства ўпарта гатавала ролю правадыра міфічнай «узброенай арганізацыі», колішнім сябрам неіснуючага ўжо «Белага Легіёну» Міраславам Лазоўскім novychas. by вырашыў пагутарыць зусім не пра палітыку, а пра гісторыю, літаратуру ды… асабістае жыццё. Будучы публічнай персонай яшчэ напярэдадні арыштаў па «Справе патрыётаў», хаця б у кантэксце беларускага кніжнага гандлю альбо «легіянерскага» мінулага, Міраслаў заўсёды знаходзіўся нібыта ў ценю.