Шчасце Сяргея Харэўскага

Вядомы беларускі мастак, літаратар, культуролаг і мастацтвазнаўца Сяргей Харэўскі ўпэўнены, што беларушчына ўрэшце пераможа. Вядомы беларускі мастак, літаратар, культуролаг і мастацтвазнаўца Сяргей Харэўскі — шчаслівы чалавек. Ён лічыць, што беларушчына ўрэшце пераможа. У чым яшчэ шчасце Сяргея Харэўскага? На гэта пытанне адказвае «Новаму часу» ён сам. А мы віншуем Сяргея з 50-годдзем і зычым заставацца шчаслівым! Наканаванае шчасцеПачынаючы з XVIII стагоддзя ўсе мае продкі (па абедзвюх лініях) жылі ля Мінску, дакладней, у засценку Астравы, што каля Міханавічаў.