![]()
«Арт Сядзіба» прэзентавала матывацыйны кліп на песню гурта Laurynienka «Гэй, малады». Напярэдадні чарговага адборачнага матчу чэмпіяната свету па футболе, які зборная Беларусі правядзе супраць зборнай Нідэрландаў, «Арт Сядзіба» прэзентуе матывацыйны кліп на песню гурта Laurynienka «Гэй, малады». Сама песня стала пераможцам конкурсу «Мова — Музыка — Футбол», які «Арт Сядзіба» праводзіла сумесна з АБФФ на працягу шасці месяцаў. «Мы разумеем, што менавіта цяпер, як ніколі нашай зборнай патрэбна падтрымка заўзятараў, і спадзяемся, што кожны беларускі гулец, які паслухае песню і паглядзіць кліп, зможа адчуць у сабе дадатковыя сілы і натхніцца на новыя перамогі і дасягненні», – распавядаюць удзельнікі гурта.