![]()
Беларускія партызаны ўжо адчулі чужака. Расейскі герой 1812 году Дзяніс Давыдаў, калі пайшоў у партызаны, надзеў кажух і адгадаваў сабе даўжэзную бараду. Каб расейскія мужыкі не прынялі за француза. Бо калі паголены і ў мундзіры — адназначна нейкі нярускі. Галоўная фішка ў тым, што нават расейская мова не рабіла Давыдава ў вачах мужыкоў сапраўдным расейцам. Бо многія ніякай іншай мовы і ня чулі. Для іх гэта была чалавечая мова. Зязюля кувае, пеўнік кукарэкае, а чалавек гаворыць. Тое, што ў людзей ёсьць яшчэ нейкая француская ці якая іншая мова — было для іх за мяжой сьвядомасьці.