Алесь Разанаў: У Курапатах мусіць гучаць стукат чалавечага сэрца

Для запісу гукаў чалавечага сэрца трэба вылучыць годную кандыдатуру найбольш знакавага і вядомага ў свеце беларуса. На думку выбітнага беларускага паэта Алеся Разавана, над Народным мемарыялам у Курапатах мусіць гучаць стукат чалавечага сэрца. Такую прапанову творца днямі агучыў перад сябрамі аргкамітэту Міжнароднага адкрытага грамадскага творчага конкурсу «Курапаты — народны мемарыял» пад дэвізам «Праз Курапаты — да пакаяння», піша «Новы час». Нагадаем, што з 10 сакавіка 2016-га па 22 лютага 2017-га ў аргкамітэт конкурсу на лепшы праект мемарыялізацыі Курапатаў паступілі 44 працы ў скульптуры, інсталяцыі, графіцы, жывапісе, архітэктурна-ландшафтным праектаванні і літаратуры.