![]()
У беларускай міфалогіі захавалася нетыповая для суседзяў постаць ваўкалака. Такi ваўкалак не здольны на вялiкую шкоду, адзiнае, што ён можа зрабiць назло сумленнаму гаспадару, дык гэта нанесцi ўрон хатнiм жывёлам i птушкам, – трэба ж нечым кармiцца. На людзей, – нi на жанчын, нi на малых, – ён нiколi не нападаў. Не таму, што баяўся, а таму, што ў яго будзённым жыцці таксама была свая сям’я i адпаведна дзецi. Знаходзячыся ў воўчай шкуры, ваўкалак нiколi не быў пазбаўлены чалавечых пачуццяў i спагадлiвасцi. Часам ён нават у адкрытую дапамагаў бедным пастушкам, сваiм з’яўленнем папярэджваў аб нападзе ваўкоў.