Яўгенія Пастарнак распавяла пра пяць праблем беларускай адукацыі

Вядомая пісьменьніца працягвае барацьбу супраць невуцтва беларускiх чыноўнiкаў. З нагоды Дня настаўніка «Радыё Свабода» пагутарыла з пісьменьніцай і маці школьніцы Яўгеніяй Пастарнак, якая напісала адкрыты ліст чыноўнікам Міністэрства адукацыі і ініцыявала пэтыцыю кіраўніку Беларусі «Абараніце школьнага настаўніка». Яўгенія Пастарнак піша пра істотнае пагаршэньне сытуацыі з адукацыяй у Беларусі, пачынаючы ад 2007 году. «Вы пабудавалі сыстэму, якая трымаецца на страху і хлусьні. Мяркуючы па апошніх ініцыятывам (форма для настаўнікаў і замена сыстэмы ацэньваньня, зьмяненьне часу пачатку заняткаў.