![]()
Чаму вiцебскiя ўлады адкрыта ігнаруюць меркаваньні месьцічаў і не прыслухоўваюцца да парадаў адмыслоўцаў. Апошнім часам практыка ўсталяваньня ў Віцебску супярэчлівых з гістарычнага пункту гледжаньня помнікаў праяўляецца выразна. Гарадзкія ўлады адкрыта ігнаруюць меркаваньні месьцічаў і не прыслухоўваюцца да парадаў адмыслоўцаў. Горад пакрысе засьмечваецца дзіўнымі скульптурамі. Размовы пра ўсталяваньне ў Віцебску помніка княгіні Вользе вядуцца ня першы год. У 2009 -2010 гадох нават праводзіўся конкурс, і быў вызначаны пераможца. Перамог праект менскага скульптара Ўладзімера Слабодчыкава.