«Старадаўняй крывіцкай Пагоні не разьбіць, не спыніць, не стрымаць!»

Саўка ды Грышка пра бел-чырвона-белы сьцяг на гульні БАТЭ. Героі Лявона Вольскага спрачаюцца пра інцыдэнт на матчы БАТЭ з «Арсэналам» 28 верасьня, калі заўзятар Аляксандар Вянгерскі выбег на поле зь бел-чырвона-белым сьцягам. На наступны дзень Вянгерскага асудзілі на 10 сутак адміністрацыйнага арышту, паведамляе «Радыё Свабода». Саўка:Я прыйшоў на матч футбольныПасматрэць з БАТЭ ігру. Кстаці, я за іх балею,Зь імі ігры ўсе сматру. Вдруг выскоквае на полеНейкі форменны бандзітЗь бела-красна-белым флагамІ Пагоняй на грудзі. Грышка:Старадаўняй крывіцкай ПагоніНе разьбіць, не спыніць, не стрымаць.