Гарадзенец, які змяніў Польшчу

Малавядомая гiсторыя нашага зямляка Чэслава Немена. Вольскі, “Брута”, Саладуха, Корж… Музычныя імёны, агульнавядомыя ў Беларусі і не толькі. Менавіта гэты пякельны мікс з “А малый повзрослел”, “Где-то зреет виноград” і “У нашым калгасе” — сучасная беларуская музычная прастора. Але ж не можам мы жыць толькі Каржамі і Вольскімі! У скарбонцы нашай музыцы да халеры праектаў, якія могуць лёгка скласці канкурэнцыю гэтым папулярным тытанам! Іх спыняе толькі адно — пра іх не кажуць. Таму ўключаем басы на поўную, наладжваем свае бас-гітары і паглыбляемся ў гэтую драйвовую, але малавядомую беларускую музыка, пiша budzma.