"Вызваленьне" працягвае змагацца за палітвязьняў

Беларускія праваабарончыя арганізацыі працягваюць дапамогу пацярпелым удзельнікам акцыі пратэсту ў дзень прэзыдэнцкіх выбараў 19 сьнежня. Новыя шляхі змаганьня за вызваленьне ўсіх арыштаваных паводле адпаведнай крымінальнай справы зараз шукае грамадзянская ініцыятыва Вызваленьне, паведамляе Радыё Свабода. У праваабарончыя арганізацыі гэтымі днямі працягваюць ісьці па дапамогу людзям, якія адбылі зьняволеньне, а зараз маюць праблемы на працы ці вучобе. Сярод іншых неабходную дапамогу яны знаходзяць у праваабарончым цэнтры Вясна, -- паведамляе праваабаронца Наста Лойка: Прыходзяць тыя, каго выклікаюць на допыты, хто пад падпіскай аб нявыезьдзе, ці мае якую іншую меру стрыманьня. Рубрика: политика