Міхасю Лебедзю далі 12 сутак

Суд Маскоўскага раена Мінска прысудзіў Міхасю Лебедзю 12 сутак. Яго абвінавацілі ва ўдзеде ў несанкцыянаваным пікеце, які праводзілі актывісты маладзежных арганізацый 20 снежна на плошчы Незалежнасці ў знак салідарнасці з затрыманымі удзельнікмі акцыі пратэста 19 снежня, паведамляе Народная воля. Міхась сцвярджаў на судзе, што супрацоунікі міліцыі сфальсіфікавалі пратакол, але ж на гэта ніхто не звярнуў увагі. Суд, нагадаем, працягваўся ў некалькіт этапаў. 33-гадовага Міхася Лебедзя затрымалі 20 снежня па дарозе ў Чырвоны касцёл. Рубрика: политика