ТОП-100 беларускай прозы

Некаторыя кажуць, што “беларуская мова – бедная мова”. Абвергнуць гэтае спрэчнае сцвярджэнне актывісты “Дзедзіча” прапаноўваюць з дапамогай складання ТОП-100 празаічных твораў на беларускай мове. У межах кампаніі “Наша мова” АРР “Дзедзіч” адкрывае галасаванне за выбар найлепшай прозы на беларускай мове. Спачатку ў адмысловай суполцы Ўкантакце будзе наладжана абмеркаванне, якія творы вартыя таго, каб апынуцца ў рэйтынгу “ТОП-100 беларускай прозы”. Кожны ахвотны можа дадаваць свае прапановы ў гэты спіс. Збор прапановаў будзе цягнуцца да 25 сакавіка. Рубрика: культура