«Адстойваць праўду ў часы прапаганды»

Небяспеку распаўсюджвання хлусні з боку маскоўскага кіраўніцтва добра ўсведамляюць ва ўсім свеце. Нядаўна Генадзь Зюганаў, кіраўнік расійскіх камуністаў, чарговы раз наведаў Мінск і быў тут цёпла прыняты (натуральна, што за кошт беларускіх падаткаплатнікаў) на самым «высокім палітычным узроўні» – Лукашэнкам. Як паведамілі дзяржаўныя СМІ, Зюганаў быў асабліва ўсцешаны тым, што ў Беларусі актыўна транслююцца ўсе галоўныя маскоўскія прапагандысцкія тэлеканалы. Напэўна, госць-камуніст і сапраўды перажывае шчаслівыя моманты свайго жыцця, бо ў якой іншай краіне сёння так грунтоўна адноўленыя традыцыі выкульвання на галовы масавага тэлегледача ўсіх «дасягненняў» брэжнеўскай прапаганды, адбельвання злачыннай дзейнасці крамлёўскіх камуністычных правадыроў, уключна са Сталіным? Вядомы тэзіс Ёзэфа Гебельса пра тое, што «сто разоў паўтораная хлусня робіцца праўдай», узяты на ўзбраенне прадзюсарамі некалі салідных тэлекампаній кшталту «НТВ» ці «ОРТ».