«Жыве беларуская вёска!»

Гурт «Дрозды» прэзэнтаваў кліп на песьню «Вёска». Віталь Карпанаў з дапамогай відэа вырашыў выказаць сваё стаўленьне да беларускай вёскі і беларускай мовы. Віталь выступіў ня толькі як аўтар і выканаўца песьні, але і як рэжысэр кліпа. Здымалі кліп разам з апэратарам Максімам Малахавым у роднай вёсцы музыкі Сівіца, што ў Валожынскім раёне. «Я шчыра люблю беларускую вёску, бо нарадзіўся і вырас у глыбінцы, – распавядае TuzinFM лідэр «Дроздов». – Мы шмат гастралюем і па-сапраўднаму адпачнуць я магу толькі ў бацькоў дома. І няхай у вёсцы ёсьць складанасьці, але ёсьць і пазытыў.