Нерон рагоча

Беларусы цяпер жывуць, як у антычныя часы пры крыважэрным Нероне. Усім вядомы выраз «Хлеба і відовішчаў!», які нарадзіўся ў старажытным Рыме. Каб адцягнуць народ ад змагання за вольнае, годнае жыццё, правіцелі практыкавалі бясплатную раздачу для плебеяў хлеба, віна, алею і іншага харчу. Адначасова яны арганізоўвалі святы, цыркавыя прадстаўленні, баі гладыятараў і звяроў. Народ Рыма доўгі час быў смелым, самадастатковым, адзіным у няскораным духу, вольным у меркаваннях і рашэннях. Але ў гады праўлення імператара Аўгуста ўмацавалася практыка купляць за хлеб і відовішчы людзей, іх выбарчыя галасы.