Размінуліся ў дарозе

З Мiкалаем Статкевiчам мы нават не паспелі сустрэцца. Вызвалілі мяне – арыштавалі Статкевіча. Мы нават не паспелі сустрэцца. Размінуліся ў дарозе. Я з турмы – ён у турму. Цяпер ён у той камеры, у якой быў я. Каго ён там убачыць?. . Алеся, якія сядзіць праз тое, што не мае дзе жыць. Яго забралі са сметніку. Адсядзіць 15 сутак – і яго выкінуць на той жа сметнік, каб потым зноў пасадзіць. Іллю, які паліў сухое вецце ў сваім садзе і падсмаліў дзве дошкі ў суседскім плоце? А суседка, аказалася, сябруе з участковым. Мікалая, які галадае, бо не лічыць сябе вінаватым у тым, у чым яго звінавацілі.