Публіка Лявона Вольскага - ад нефармалаў да «буржуа»

Лявон Вольскі сабраў на свой канцэрт прадстаўнікоў дзьвюх генэрацый. «Як там Вольскі?» — спытаўся сябра пасьля майго наведваньня канцэрту «Белая яблыня грому» Лявона Вольскага ў залі «Prіme Hall» 21 верасьня. «Супэр Вольскі», — адказваю, а сам думаю, што ў Лявоне і не сумняваўся. Калі шоў мне было цікава паглядзець на публіку. Як яна — як зьмянілася. Лявон Вольскі сабраў на свой канцэрт прадстаўнікоў дзьвюх генэрацый — сваіх равесьнікаў (плюс-мінус) ды іх дзяцей. Тыя, хто ў «перабудову» былі нефармаламі, у 1990-я рэвалюцыянэрамі, у «нулявыя» падпольшчыкамі, цяпер прыйшлі сталымі людзьмі.