![]()
Генадзю Карпенку 17 верасня споўнілася б 68 гадоў. Ён мог бы стаць сапраўдным прэзідэнтам Беларусі, хаця быў украінцам па нацыянальнасці. Ён здолеў бы правесці неабходныя рэформы і вывесці краіну на новы ўзровень, забяспечыць яе грамадзянам годны ўзровень жыцця і сяброўства з суседзямі. Дэпутат і навуковец-вынаходнік, доктар навук і кіраўнік аднаго з буйных беларускіх заводаў, а затым і гарадоў, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР і намеснік старшыні Вярхоўнага Савета. І ўсё гэта ў няпоўную палову стагоддзя. Такім дасягненням можа пазайздросціць кожны.