«Я толькі выканаўца»

У цэнтры Менску выстаўленая карціна пра сталінскія рэпрэсіі. «Клюб дзяржынскага, або ноч паэтаў» — гэтую карціну абмяркоўваюць у сацыяльных сетках і сьпяшаюцца пабачыць. Пачытайце маналёг яе аўтара — мастака Андрэя Дубініна, перадае «Радыё Свабода». Менскі мастак Андрэй Дубінін вечарамі перакладае зь ідыш Мойшэ Кульбака, для сваіх дзяцей запісвае сямейныя ўспаміны сваякоў і шукае зьвесткі пра рэпрэсаваных дзядоў. Андрэй Дубінін — аўтар карціны «клюб дзяржынскага, альбо ноч паэтаў». Яе можна пабачыць на выставе «Стольнае места» у гонар 950-годзьдзя Менску ў Палацы мастацтваў з 13 па 22 верасьня.