Аляксандр Мядзведзь: Мае перамогі належаць Беларусі!

Заўтра спаўняецца 80 год жывой беларускай легендзе – лепшаму барцу вольнага стылю на планеце. Па цяперашніх мерках, ён быў спартоўцам проста касмічнага ўзроўню, што ўражваў увесь свет магутнасцю цела і маштабам асобы. Сёння Аляксандр Васільевіч – госць «Радыё Рацыя». – Хіба для маладых, пералічу хоць некаторыя Вашы ўзнагароды, якія раней ведалі ўсе – тройчы алімпійскі чэмпіён, семіразовы чэмпіён свету і Еўропы, дзевяціразовы СССР, прафесар, аўтар дзвюх кніг па барацьбе. Асобна – адзіны ў краіне ўладальнік медалі ЮНЭСКА “За высакароднасць у спорце”.