Згуртавацца ў новае грамадства

Сапраўдная Беларусь пачнецца з мініяцюры, як некалі Тэль-Авіў заснавалі ўсяго 60 яўрэйскіх сем’яў. Перад рэферэндумам 1995 г. я быў сам не свой. Я думаў, што ўсё прапала, што краіне капец. Дзе БЗВ, думаў я, чаму яно нічога не зробіць. БЗВ - Беларускае Згуртаванне Вайскоўцаў, калі хто не ведае. Каму як не ім абараняць краіну сілай, думаў я. Не, яны тут ні пры чым былі. А потым рэферэндум усё ж прагрымеў. І вынікі. . . ўспрымаліся катастрофай. Успрымаліся прадвеснікам бяды. Зявілася злосць. Узгадаліся ура-патрыятычныя артыкулы то пра баскаў, то пра Паўночную Ірландыю.