Андрэй Кім: Мару перакласцi фiльм «Уладар пярсцёнкаў» на беларускую мову

Чалавек, якi навучыў Маленькага прынца гаварыць па-беларуску, распавёў аб сваiх творчых планах. У «Маскве» гавораць па-беларуску, год 2017. Гэта не мары Альгерда і не пачатак альтэрнатыўнай версіі рамана Віктара Марціновіча. Гэта праект «Беларускія ўікэнды» ад кампаніі «Кінаконг», якая агучвае фільмы на беларускую мову. Мы сустрэліся з заснавальнікам праекта Андрэем Кімам і абмеркавалі, чаму міліцыянтам варта раўняцца на Бэтмэна, як праводзіць беларусізацыю праз кіно і чаму беларусы – падлеткавыя пракрастынатары, пiша 34mag. net.  Супергероі Кіма– Андрэй, ты публічны чалавек ужо шмат гадоў.